Мара на сто адсодкаў!

Каманда праекту “Дзіва.by Мара – гэта проста” зноў дапамагла запаветнай мары ўдзельніка праекту ажыццявіцца. Гэтым разам шчасце прыйшло да таленавітага мінчука Аляксандра.

Ад першай хвіліны знаёмства стала зразумела, што Аляксандр — упэўнены ў сабе малады чалавек, які добра разумее свае жыццёвыя мэты. Не гледзячы на малады ўзрост, хлапчук зрабіў ужо вельмі шмат, каб жыццё людзей з яго асяроддзя стала больш цікавым. Значнае месца ў доўгім (мы ўпэўненыя) спісе захапленняў Аляксандра займае стварэнне відэа-ўрокаў аб фатаграфіі і відэа-з’емцы. Малады чалавек падышоў да гэтага пытання з поўнай адказнасцю і грунтоўнасцю і пачаў свой курс ужо з парад па выбары відэакамеры і мікрафона, што, вядома, вельмі важна, асабліва, для пачаткоўцаў у гэтай галіне.

1791861

Канал Аляксандра напоўнены якаснымі ролікамі і патрабуе шмат увагі. І не дзіўна, што мара маладога стваральніка была звязана менавіта з тым, каб зрабіць плод сваей працы папулярным. Таму ў мары, якую Аляксандр зарэгістраваў на сайце dziva.by, ён распавёў пра тое, што вельмі хацеў бы, каб яго канал набраў больш за 100 падпісчыкаў да пачатку лета 2014 года.

1791864

Мара Сашы была выканана, як будуць у далейшым выконвацца і іншыя мары!

Снимок

Вельмі важным для членаў каманды стаў той факт, што Аляксандр увесь час верыў, што яго мара абавязкова здзейсніцца! Мы ведаем, што відэа-блог юнака будзе карыстацца папулярнасцю, людзі ў сучасным свеце цягнуцца да новых ведаў і ім заўсёды патрэбна своечасовая дапамога і падтрымка, якой Аляксандр дзеліцца абсалютна бескарысна. Шчыра жадаем поспеху ў іншых начынаннях, берагчы і развіваць талент.

А яшчэ Саша зрабіў відэа-ролік пра тое, як карыстацца нашым сайтам. Спадзяемся, што пасля такога зразумелага апісання, Вашы мары абавязкова патрапяць да нас і будуць з радасцю выкананы!