Калі ў цябе ёсць мара — гэта выдатна. Калі твая мара спраўджваецца — гэта неацэнна.

Не разважаючы, гэта зацвярджэнне можа пацвердзіць удзельніца праекта Дзіва.by Анастасія Новік, бо менавіта яе мара спраўдзілася напярэдадні светлага свята Вялікадня.

Месяц таму на сайт паступіла заяўка ад 12-гадовай Анастасіі Новік з беларускай вёскі Сухлічы, Клецкага раёна. Дзяўчынка распавядала пра свае поспехі, у якасці пачаткоўкі мастачкі і дзеля таго, каб не спыняцца на дасягнутым, Насці патрэбен быў графічны планшэт. Каманда праекта з радасцю ўзялася за выкананне запаветнай мары Анастасіі, больш за тое было вырашана аб’яднаць выкананне мары дзяўчынкі з афіцыйным запускам праекту (Віншуем усіх нас, між іншым!)

eB7J0P0W9iw

19 красавіка надвор’е даказвала, што мы на правільным шляху і з самай раніцы каманда адправілася на паўднёва-захад вобласці. Праехаўшы без малога 2 гадзіны, мы былі на месцы. Вельмі прыязныя аднавяскоўцы паказалі дарогу да дома юнай мастачкі, і вось ужо нас сустракае маленькі абаронца двара — цікаўны сабака.

_EMKRVJYv2U
Так як Насця зусім не здагадвалася аб раптоўным з’яўленні каманды праекта, то здзіўленне ў вачах дзяўчынкі было цалкам відавочным і вытлумачальным.

Аднак, на пытанне, ці сапраўды яна верыла ў тое, што яе мара споўніцца — без ваганняў адказала — «Так!». І «Так!» Ў той, момант прагучала так пераканаўча, упэўнена, без долі сумнення, ад часткі, нават слепа, што стала зразумела — менавіта так і выглядае сапраўдная вера ў мару.

Калі чалавек не пакідае сумневам шанцу і проста верыць у сябе і свае сілы, не спрабуючы знайсці апраўданне няўдачам, пераадольваючы іх. Верыць у правільнасць свайго выбару трэба проста, без умоўнасцяў.

0Gs737znbtE

LrG6TBFYgsQ

Пасля былі кава на свежым паветры з смачным хатнім пірагом і цукеркамі, дэманстрацыя работ Насці, прагулка да маляўнічым возеры, размовы аб школе і аб будучыні выбары навучальнай установы. 

Дарэчы, у Сухлічах Насця адзінае дзіця, які вучыцца ў школе і, кажучы увогуле, ужо вельмі многія жыхары перабіраюцца ў горад. Аднак, славутасць вёскі — цудоўная прырода прыцягнула ўвагу ўладальнікаў аб’ектаў агратурызму.

LwdZn8NyuoE

Мы вельмі верым у тое, што ў будучыні Насту чакае поспех і яе мэтанакіраванасць прывядзе да сапраўднай мары — стаць прафесійнай і прызнанай мастачкай. Калі сёння ў нашых сілах дапамагчы яе таленту развівацца, то нельга не выкарыстоўваць такі шанец.

zjtLGqJ6OCU

Бывае, што пасля прыкладзеных намаганняў, да сустрэчы з марай застаецца адзін крок, зрабіць яго здаецца неверагодна складана і ў гэты момант, галоўнае не апускаць рукі. Дапамагаць людзям развіваць іх здольнасці, даваць магчымасці ці проста верыць ёсць таксама талент, якой ні ў якім разе нельга ігнараваць ці недаацэньваць.

Прымаючы ўдзел у нашым праекце, Вы робіце свет дабрэй, а канкрэтных людзей шчаслівей!

У чарговы раз пераканаўшыся ў тым, што Мара — гэта проста, мы вярталіся дадому, не сумняваючыся ў тым, што гэтым праекце варта жыць і ўсім нам выходзіць на новы ўзровень — свядомага і адказнага грамадства. 

Памятаем, што далучыцца да праекту — таксама вельмі проста. Запоўніце анкету па спасылцы.