Навіны

Амерыканец стаў каралём «Паўночнага Судана» дзеля сваёй дачкі

Джэрэмі Хітон абвясціў сябе каралём «Паўночнага Судана» і прэтэндуе на зямлі паміж Суданам і Егіптам.  Такое рашэнне ён прыняў для таго, каб выканаць запаветнае жаданне сваёй маленькай дачкі — стаць прынцэсай, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на The Washington Post. 

Па пустыні ідзе караван

Хітон, бацька траіх дзяцей, які працуе ў горназдабыўной прамысловасці, вырашыў у каб то ні стала выканаць жаданне сваёй дачкі і пачаў шукаць у інтэрнэце падыходнае для свайго каралеўства месца. Такім месцам апынуўся кавалак пустыні ў Афрыцы плошчай прыкладна ў 200 квадратных кіламетраў. Праз некалькі месяцаў ураджэнец Вірджыніі адправіўся туды і ўжо 16 чэрвеня — на сямігодзьдзе Эміліі — паставіў на камяністым схіле сіні сцяг з чатырма зоркамі і каронай. 

«Я хацеў паказаць маім дзецям, што я літаральна на край свету пайду, каб выканаць іх мары», — распавёў шчаслівы бацька.

Мясцовыя называюць гэтыя землі Бір-Тавилем. Гэта ўнікальная terra nullius — «нічыйная тэрыторыя», на якое не прэтэндуе ні адна дзяржава свету.Прафесар паліталогіі і міжнародных даследаванняў ва універсітэце Рычманда Шэйла Карапико (Sheila Carapico) ўдакладніла, што для таго каб Хітон атрымаў палітычную ўладу над гэтымі землямі, «Паўночнай Судану» неабходна атрымаць прызнанне з боку суседзяў і ААН. 

Самаабвешчаны кароль плануе звярнуцца за падтрымкай у Афрыканскі Саюз. Затым Хітон збіраецца ўсталяваць дружалюбныя адносіны з лідэрамі Судана і Егіпта, ператварыўшы сваё каралеўства ў агроцентр, як таго хочуць яго дзеці, асабліва маленькая Эмілія.